У Гародні прайшла творчая сустрэча Паліны Рэспублікі



На творчай сустрэчы спявачкі Паліны Рэспублікі прыйшло амаль дзве сотні гарадзенцаў.  Дворык гарадзенскай арт-галерэі “Крыга” не змог змясціць усіх жадаючых. Пра канцэрт Беларускаму Радыё Рацыя распавяла сама спявачка: –    Насамрэч ні да якой падзеі ці праграмы гэтую сустрэчу мы не прысвячалі. Але для мяне гэта першая сур’ёзная сустрэча, такі сур’ёзны канцэрт у Гародні. Не скажу, што мы складалі адмысловую праграму. Гэта быў акустычны вечар, таму гучала самае ўлюбёнае ў публікі, светлае, недэпрэсіўнае, летняе, з невялічкім сумам.

Першы канцэрт спявачкі ў Гародні адбыўся у 2012 годзе, калі яна выступала на сцэне гарадзенскага Палаца дзіцячай і юнацкай творчасці. [Not a valid template] Беларускае Радыё Рацыя, Гародня Фота Савелія Малчанава