У Гародні прайшоў паказ найлепшых стужак «Bulbamovie»



У Гародні прайшоў паказ лепшых стужак сёлетняга фэсту незалежнага беларускага кіно: „Bulbamovie”. У зале па адрасе Будзёнага 48А, сабраліся некалькі дзясяткаў аматараў кіно.

Аўтары кароткаметражных фільмаў — маладыя беларусы, пакуль не вядомыя на кіна-рынку.

P1220126

Новае беларускае кіно, на думку кінакрытыка і сябры журы гэтага кінафэсту, Максіма Жбанкова, добрая альтэрнатыва „Беларусьфільму”:

— Для нас вельмі істотна, каб гэтыя стужкі маладых беларускіх аўтараў ўбачылі па-за межамі сталіцы. Мы былі ўжо ў Магілёве, у Берасці, у Гомлі, у Віцебску і вось цяпер — у Гародні. Гэтыя стужкі, на мой погляд, вызначаюць новую перспектыву беларускага незалежнага кіно. Кіно, якое існуе па-за межамі інерцыі «Беларусьфільма», па-за межамі партызанфільма і пазначае погляд маладых аўтараў на актуальную беларускую сітуацыю.

Тэмы, што былі ўзнятыя аўтарамі фільмаў, выклікалі дыскусію пасля грамадскага прагляду. Цікавую акалічнасць расказалі арганізатары паказу: маладыя рэжысёры фінансавалі свае фільмы за ўласны кошт.

Беларускасць фільмаў вызначылася не паводле мовы, а паводле праблемаў, якія вызначаюць беларускую рэчаіснасць. Арганізатары гарадзенскага паказу фестывальных фільмаў спадзяюцца, што некаторыя з іх вартыя паказу ў пракаце Беларусі.

P1220128

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня