У Гародні прэзентацыя кніжкі Лявона Карповіча
21 верасня ў рамках Тыдня беларускага мыслення ў Гародні пройдзе сустрэча з ведамым краязнаўцам і філатэлістам Лявонам Карповічам, аўтарам кніжкі “Маё мястэчка Луна-Воля”.
Сустрэча пройдзе пад тытулам „“Як напісаць кнігу пра Радзіму” у памяшканні па вуліцы Савецкая-3 (унутраны дворык), уваход вольны. Пачатак а 18.30.
Беларускае Радыё Рацыя
