У Гародні прэзентавалі беларускамоўны варыянт польскага часопіса “Mówią wieki”



Нумар адмыслова быў выданы для беларускага чытача з нагоды  Дня беларускай вайсковай славы і прысвечаны бітве пад Воршай.  У выданні змешчаны артыкулы беларускіх , польскіх  ды расейскіх гісторыкаў. Кажа пра каштоўнасць выдання беларускамоўнага варыянта польскага часопіса гісторык Андрэй Янушкевіч.

–   У гэтым таксама можна ўбачыць прыклад аб’ектыўнага падыходу рэдакцыі часопіса “Mówią wieki” да такой знакавай падзеі, як Аршанская бітва.  Вельмі важна, што дзякуючы такому выданню мы маем магчымасць атрымліваць веды пра Аршанскую бітву не ад аматараў гісторыі, а ад сапраўдных спецыялістаў.

Сустрэча з выдаўцамі прайшла ў залі генеральнага консульства Польшчы ў Гародні. На прэзентацыю прыйшлі прадстаўнікі гарадзенскай творчай інтэлігенцыі.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара