У Гародні прэзентавалі дыск з Боскай Літургіяй па-беларуску



У Гародні ў парафіі Маці Божай Фацімскай Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы прайшла прэзентацыя кампакт-дыску, на якім запісана ўся спяваная Боская Літургія святога Яна Залатавуснага па-беларуску.

Дыск выдадзены на студыі Kava Records. Выканаўцамі выступілі вернікі з менскіх грэка-каталіцкіх парафій і душпастыр адной са сталічных парафій айцец Яўген Усошын.

Пра значэнне выхаду такога дыску кажа гарадзенскі святар Андрэй Крот:

– Гэта першы запіс літургічных спеваў Боскай літургіі, які выдалі нашыя менскія спевакі-парафіяне. І гэты дыск мае вельмі важнае значэнне не толькі для нашай царквы, але ўвогуле для беларускай культуры. Для нашай царквы ён важны тым, што можа акрамя ўсяго іншага быць таксама ўзорам літургічных спеваў для парафій, дзе ці няма хору, ці няма вялікіх спецыялістаў-музыкантаў, паводле гэтага дыску яны могуць вучыцца спяваць на Боскай літургіі.

prezentacyja

Для Беларусі, гэта важная падзея. Бо гэта фактычна першы музычны дыск беларускай літургічнай музыкі, запісаны па-беларуску. Тэкст літургіі, у перакладах айца Аляксандра Надсана, а музыка, сабраная ў дыску, – плён працы Гая дэ Пікарда у архівах і бібліятэках.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара