У Гародні прэзентавалі каляндар „Гэта мы!”



У „Цэнтры гарадскога жыцця Гародні” прэзентавалі патрыятычны каляндар „Гэта мы!”.

Над календаром у супрацоўніцтве з выданнем Hrodna.life працаваў фатограф Сяргей Марозаў:

– Hrodna.life самі напісалі інфармацыйную падтрымку і дапамогу ў выданні і распаўсюдзе. Мы плануем, што кожны з удзельнікаў праекту атрымае экзэмпляр, а рэшта, якая будзе надрукавана, плануецца за данаты распаўсюдзіць. 

Ад Hrodna.life календаром займалася рэдактарка спецпраектаў Ірына Новік:

– Падтрымка гэтага праекта, які прапанаваў Сяргей Марозаў, для нас вельмі натуральная. Усе нашы спецпраекты – гэта не толькі тое, што робіць рэдакцыя, а супольнасць чытачоў, каторая стварылася вакол рэдакцыі. Безумоўна, калі я пачула, што Сяргей Мае такую ідэю і акрамя ідэі больш нічога не мае, то канешне я вырашыла падтрымаць яго і падтрымала гэта рэдакцыі. Гэта ўсё атрымалася, для мяне гэта добры менеджарскі досвед, арганізатарскі. Мне пашчасціла пабыць адной з мадэлек гэтага календара, таму я вельмі шчаслівая.

Мадэлямі для календара сталі гарадзенцы: акторы, прадпрымальнікі, журналісты ды інш.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Сяргея Апановіча