У Гародні прэзентавалі кнігу пра Беларускі музей у Гайнаўцы



У Гарадзенскім гісторыка-археалагічным музеі прадставілі Беларускі музей з Гайнаўкі, што на Падляшшы. Прэзентавалася кніга “Беларускі музей у Гайнаўцы. 30 гадоў – Гісторыя – Факты – Людзі” пад рэдакцыяй Тамаша Ціханюка.

– Перадусім хочам паказаць, што ў Польшчы, недалёка ад мяжы з Беларуссю, існуе такая ўстанова, як Беларускі музей – асяродак беларускай культуры. Мінула 30 гадоў гэтай прыгожай ідэі. Чаму беларусы ў Беларусі навінны не ведаць пра тое, што ёсць нешта такое, што дзейнічае ў розных напрамках? Тут не толькі вядзецца праца па захаванні нашай спадчыны, а таксама робіцца прамоцыя сучаснай беларускай культуры, сучаснага мастацтва.

[Not a valid template]

Сустрэча і выстава, на якую прыйшло некалькі дзясяткаў гарадзенцаў рознага ўзросту, стала адной з частак сумеснага праекта, арганізаванага двума музеямі – Гарадзенскім і Гайнаўскім супольна з Культурным цэнтрам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Польшчы.

hajnowka30hod_0

Беларускае Радыё Рацыя