У Гародні прэзентавалі “Новы Замак”
Літаратурны альманах гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “Новы Замак” прэзентавалі ў Гародні. Чарговы, амаль двухсотстаронкавы, нумар з’яўляецца своеасаблівым зрэзам лепшых твораў беларускіх пісьменнікаў Гарадзеншчыны.
Пра выданне распавядае старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
– Кожны нумар адметны. Гэта ўжо чацвёрты нумар “Новага замку”. Можа быць некаторыя імёны паўтараюцца, але гэта самыя знакавыя імёны ў гарадзенскай літаратуры. Ёсць цікавая паэзія, ёсць цікавая проза, ёсць публіцыстыка. Вельмі шмат інфармацыі пра тое, што адбываецца ў Гародні з літаратурнага жыцця. Варта, канешне, пачытаць паэзію Анатоля Брусевіча, Юркі Голуба, Алы Петрушкевіч, прозу Валянціна Дубатоўкі. Мне асабіста ўсё было цікавым.
Прэзентацыя адбылася пад час адзначэння 70-гадовага юбілея гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў у Доме паломніка праваслаўнага сабора. Гарадзенскія пісьменнікі спадзяюцца, што прэзентацыі гэтага альманаха адбудуцца і ў іншых культурных установах гораду.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя