У Гародні прэзентавалі трэці «Новы Замак»
У Гародні прэзентавалі трэці нумар альманаха Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў пад назвай “Новы Замак”. Сустрэча адбылася ў гарадзенскай абласной біблятэцы імя Карскага, якая месціцца ў былым каралеўскім палацы – Новым Замку. У зборніку – проза і паэзія, успаміны і байкі. Апроч ужо вядомых аўтараў, такіх як Яўген Петрашэвіч і Юрка Голуб, Аляксей Пяткевіч і Віктар Сазонаў, прысунічаюць і зусім новыя імёны: Ігар Кузьмініч і Вікторыя Смолка. Пра нумар распавядае яго ўкладальнік, гарадзенскі пісьменнік і журналіст Сяргей Астравец:
– Друкуем тых аўтараў, якія хочуць надрукавацца, даюць свае творы. Калі аўтары не хочуць і не прыносяць творы, то якія могуць быць пытанні? Тут усё залежыць ад яго волі. Звычайна, як я памятаю, казалі, што ў адным нумары была паэзія лепшая, у іншым – проза. А я хачу сказаць, што калі проста паэзія і проза, то атрымліваецца зборнік. А для альманаха патрэбна тое, што ідзе за паэзіяй і прозай. У гэтым нумары якраз ёсць, што пачытаць. Багата разнастайных раздзелаў. І мне гэта падабаецца.
На сустрэчу прышло больш дзясятка аўтараў з розных куткоў Гарадзеншчыны, а менскую дэлегацыю прадстаўляў намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня