У Гародні прэзентуюць кнігу Тамаша Грыба «Выбранае»
17 жніўня ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна #uCentry адбудзецца прэзентацыя кнігі Тамаша Грыба «Выбранае».
Тамаш Грыб – вядомы беларускі грамадскі дзеяч ў Празе, дзеяча БНР, публіцыст і філосаф, тэксты якога раней ніколі не выходзілі пад адной вокладкай.
З анатацыі да кнігі: “Першая кніга падсерыі “Спадчына: агледзіны” серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” ўяўляе сабою складзены ўпершыню ў гісторыі зборнік выбраных прац грамадскага дзеяча, раднага БНР, публіцыста, архівіста Тамаша Грыба. У выданне ўвайшлі як найбольш значныя і вядомыя публікацыі аўтара, гэтак і тэксты ды ліставанне, што не публікаваліся пры яго жыцці. У кнізе можна таксама прачытаць сведчанні сучаснікаў пра Тамаша Грыба і знайсці яго бібліяграфію. “Выбранае” Тамаша Грыба шырока і разнастайна прадстаўляе інтэлектуальную спадчыну дзеяча, маючы на мэце вяртанне яго даробку ў айчынны філасофскі і гістарычны дыскурсы.”
У прэзентацыі возьме удзел Наталля Гардзіенка, якая разам з Лявонам Юрэвічам займалася падтрыхтоўкай, рэдагаваннем і ўкладаннем тэкстаў для гэтай кнігі.
Імпрэза адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.