У Гародні прэзентуюць “Макулатуру”
Рэдакцыя гэтага маладога літаратурнага часопіса прывязе ў горад над Нёманам адразу тры апошнія свае нумары.
Кажа галоўны рэдактар “Макулатуры” Сяргей Календа:
– Мы дамовіліся зрабіць прэзентацыю ў галерэі „Крыга”. Асабліва нічога чытаць не будзем, таму што вязём адразу тры нумары, будзе вольная прэзентацыя.
Акрамя Сяргея Календы ў прэзентацыі возьме ўдзел галоўная мастачка “Макулатуры” Васіліса Паляніна. Імпрэза адбудзецца 11 кастрычніка ў гарадзенскай галерэі “Крыга”. Пачатак а 16-й гадзіне.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота makpaper.com
