У Гародні пройдзе фэст “Казюкі”



Фэст народных майстроў “Казюкі”, які адзначаюць у Літве і Беларусі, пройдзе ў Гародні 4-га сакавіка. Фестываль будзе адбывацца ў горадзе ўжо 21-ы год запар.

Кірмаш ладзіцца ў гонар заступніка моладзі, майстроў і рамеснікаў – святога Казіміра. Ён быў унукам Ягайлы і сына князя Літвы і Польшчы Казіміра IV. Малады княжыч з роду Ягелонаў пражыў нядоўгае жыццё і быў кананізаваны. Пасля яго сталі шанаваць як абаронцу Літвы.

Кажа народны майстар Галіна Цярцечная:

– Гэта свята майстроў, свята ўсіх рамеснікаў. Для мяне, як для майстра – гэта свята вельмі значнае, бо тое, што я нарабіла за цэлы год, хочацца паказаць менавіта ў гэты дзень, бо з гэтага дня пачынаецца гандль.

Гарадскія ўлады Гародні будуць ладзіць гэтае мерапрыемства на вуліцы Савецкай, а непрызнаны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі пры падтрымцы Генеральнага консульства Польшчы будзе рабіць сваё свята “Казюкі”  на альтэрнатыўнай пляцоўцы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня