У Гародні пройдзе прэзентацыя новага дыска “Постаці 2”



Прэзентацыя новага дыска “Постаці 2”, у якім змешчаны відэаінтэрв’ю з трынаццаццю вядомымі беларускімі дзеячамі Гарадзеншчыны, пройдзе ў цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы Гародні.

postaci vokladka

Галоўная мэта  – паказаць гарадзенцам, што колькасць людзей беларускай ідэі вялікая, а ўклад іх у беларускую культуру – значны.

Кажа аўтарка праекта Інга Сакута:

Першая і другая часткі праекта “Постаці” паказалі, што такія людзі ёсць, іх варта здымаць. Яны ёсць сярод людзей як старэйшага, так і маладога пакалення. Канешне, калі мы рабілі першую частку, я планавала і другую. Але нешта доўга яна не ішла. І вось нарэшце праз 4 гады прыйшла. Хацелася б, напэўна, каб іншыя людзі ў іншых рэгіёнах Беларусі зрабілі нешта падобнае.

Для папулярызацыі беларускіх патрыётаў, носьбітаў беларускай культуры стваральнікі дыска “Цэнтр Трэці Сектар” і кампанія “Будзьма беларусамі” шырока ўжываюць  сацыяльныя сеткі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя