У Гародні пройдзе творчы вечар Аркадзя Ліцьвіна



Творчы вечар пісьменніка Аркадзя Ліцьвіна пройдзе 11 кастрычніка ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця. Ягоная трохтомная мастацкая праца – раман „Прастрэлены талер” – нядаўна ўбачыла свет у поўным камплекце ад выдавецтва „ЮрсаПрынт”. Аркадзь Ліцьвін здолеў віртуозна правесці гісторыю ўдзелу шляхты ў палітычным жыцці краіны, а таксама іх удзел у абароне ўласных правоў, замацаваных Статутам Вялікага княства Літоўскага. Пра прынцыпы свайго рамана „Прастрэлены талер” кажа аўтар:

– Нам прывівалі пачуццё другараднасці, непаўнавартасці. Менавіта што б ні пісаць, то трэба пісаць так, каб у чытача гэтага пачуцця не ўзнікала. І гэта было маёй галоўнай задачай. Гонар, гонар і гонар. І шляхта была прыкладам. На ёй лягчэй было гэта паказаць, чым на селяніне ці якім-небудзь месцічы.

Запрашаюцца на 19:00 у Цэнтар гарадскога жыцця аматары гістарычнай прозы.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня