У Гародні расказалі пра беларускія ручнікі



Чарговай госцяй гістарычных аўторкаў у гарадзенскай “Краме Ц” стала Вольга Сідлярэвіч. Яна расказала, які сэнс закладзены ў тыя узоры, якімі нашы продкі вышывалі ручнікі.

–  Ручнік – гэта сімвал дарогі. На ручнік прымалі дзіця, якое нараджалася, на ручнік станавіліся маладзёны, на ручніку праводзілі ў апошні шлях.

На ручніках жанчыны звычайна вышывалі сімвалы ўраджаю: багач, жыцень. Пазней гэтыя ж сімвалы перайшлі на адзенне.

Сёння такія вышыванкі займаюць шмат часу і шмат каштуюць. Вольга параіла павесіць дома на сцяне хаця б маленькі  сімвал у рамцы. Ён таксама будзе прыносіць пазітыўную энергію.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня