У Гародні раскажуць пра нонканфармізм
На чарговай сустрэчы ў рамках Тыдня беларускага мыслення ў Гародні 23 верасня пойдзе гутарка пра рэгіянальны нонканфармізм. Сустрэча на тэму “Гарадзенскі нонканфармізм у другой палове 20 стагоддзя” пройдзе ў памяшканні па вуліцы Савецкая-3 (унутраны дворык), уваход вольны. Пачатак а 17.30.
Гарадзенцам раскажуць пра Браніслава Ржэўскага, Васіля Быкава, Барыса Клейна, Аляксея Карпюка, Міхася Ткачова, іншых мясцовых дысідэнтаў і іншадумцаў.
Беларускае Радыё Рацыя