У Гародні распавядуць пра яцьвягаў



Гарадзенская этнакрама Цудоўня 11 кастрычніка стане месцам, у якім вядомы гісторык і археолаг Генадзь Семянчук распавядзе пра яцьвягаў. Яго лекцыя мае назву “Вядомыя і невядомыя яцьвягі”.

 

Пра адметнасць сустрэчы распавядае адзін з арганізатараў, супрацоўнік “Цудоўні” Антось Шаранкевіч:

– Гарадзенцам было б цікава даведацца пра гісторыю тэрыторыі і насельніцтва, якое тут пражывала, бо, як вядома, сёння не зразумела, ці то балцкія, ці то асіміляваныя славянскія плямёны былі родапачынальнікамі жыцця на гэтых тэрыторыях. І адным з плямёнаў, якое пакінула тут значны адбітак у мясцовай гісторыі, былі яцьвягі. Гэты пласт гісторыі дакладна не вывучаны, але дзякуючы такім навукоўцам, як Генадзь Семянчук, можна даведацца шмат цікавага.

Па словах Антося Шаранкевіча, цягам кастрычніка ў “Цудоўні” адбудзецца яшчэ шмат цікавых культурніцкіх падзеяў. Напрыклад, 16 кастрычніка ў “Цудоўню” з прэзентацыяй новай кнігі прыедзе пісьменнік і журналіст Віктар Марціновіч.

Беларускае Радыё Рацыя