У Гародні стварылі музей пра І Сусветную
У адной з гарадзенскіх гімназій з’явіўся ўнікальны музей. Яго стварыў настаўнік гісторыі Зміцер Люцік. Экспазіцыя гэтага музея прысвечана Гарадзеншчыне падчас войнаў.
Большую частку экспазіцыі гэтага музея прысвечана жыццю горада падчас І Сусветнай вайны.
Зміцер Люцік як гісторык і краязнаўца сам займаецца вывучэннем вайсковай гісторыі і цяпер сваё хобі ён вырашыў перавесці на працу з дзецьмі:
– Гэта, наколькі я разумею, адзіны музей, які вывучае вайсковы аспект Гародні. У нас шмат арыгінальных рэчаў. Напрыклад, ёсць жэтон будаўніка крэпасці. Такія жэтоны атрымоўвалі рабочыя, калі ўзводзілі фарты. Яны былі патрэбныя для пропуску на месца працы, якое ахоўвался жандарамі.
Частку рэчаў, што з’яўляюцца экспанатамі музея, Зміцер знайшоў са сваімі калегамі- краязнаўцамі, а частку падаравалі гарадзенскія выкладчыкі. Напрыклад, печка з нямецкага назіральнага пункта была знойдзена разам з гарадзенскім краязнаўцам Аляксандрам Семенчуком, а стралковы шчыт з гарадзенскай крэпасці на часовае захаванне ў музей перадаў гарадзенскі выкладчык Сяргей Піваварчык.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня