У Гародні ўпершыню адкрыўся скейт-парк
Скейт-парк з’явіўся пад старым мостам амаль у самым цэнтры Гародні. Ён стаў першай кропкай моладзевага цэнтра “Правы Бераг”, які ў хуткім часе мусіць пачаць працу ў абласным цэнтры. Маладзёны паказалі майстаркласы па скоках на адмысловых роварах ВМХ і скейтах.
Пра адкрыццё парка Беларускаму Радыё Рацыя распавёў Аляксандр Кандуховіч, прадстаўнік кампаніі, што будавала гэтую пляцоўку для моладзі:
– Гэтая культура непазбежная для сучаснага ладу жыцця. Сярод яе прадстаўнікоў шмат таленавітых і адораных людзей. Нашая задача была ўскалыхнуць горад. Нас папрасілі пабудаваць скейт-парк. А калі мы пачалі гэтым займацца, аказалася, што гэта вельмі цікава – тут ёсць чым заняцца і дзецям, і дарослым.
На адкрыцці пляцоўкі для ўсіх прысутных бясплатна гралі вядомыя гарадзенскія ды-джэі і музыкі. Адкрыццё пляцоўкі стала невялікім святам для аматараў такога адпачынку.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня