У Гародні ўшанавалі памяць Апанаса Цыхуна
У Гародні ўшанавалі 105-я ўгодкі з дня нараджэння Апанаса Цыхуна – заслужанага настаўніка Беларусі, рупліўца беларушчыны.
На яго магіле сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, а таксама знаёмыя Апанаса Цыхуна прынеслі знічы і кветкі.
Згадвае Апанаса Цыхуна краязнаўца Іван Буднік:
– Ён, як стваральнік музеяў, быў заснавальнікам музея акадэміка Карскага – гэта была вельмі важная справа, бо ў 60-ы гады Карскі яшчэ ўспрымаўся як нацыяналіст. Яго творы “Беларусы” было цяжка знайсці і пачытаць. Апошняя кніга „Скарбы народнай мовы” – цагліна, якая будзе доўга ляжаць у падмурку беларускай лексікалогіі.
У Гародні Апанаса Цыхуна ўшанавалі надаўшы яго імя адной з вуліц.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня