У Гародні ўшанавалі памяць літаратара Эдуарда Мазько
Вечарына памяці Эдуарда Мазько прайшла ў гарадзенскай арт-галерэі „Крыга”. Нагодай стала яго 45-годдзе – столькі б яму споўнілася, калі б 4 гады таму ён заўчасна не памёр.
[youtube id=”2zPud9h-SI0&list=PL97EjlEgoqtWYwYvor18DTRBHpuSZIMqH”]
Згадвалі паэта – гісторык, выкладчык купалаўскага ўніверсітэта, калегі, суседзі.
[youtube id=”EBSoG4GFI1Y”]
Кажа адзін з удзельнікаў вечарыны:
– Мінула чатыры гады, як не стала аднаго з лепшых гарадзенскіх паэтаў, акурат 29 жніўня Эдзіку Мазько споўнілася б 45 гадоў. Вырашылі такой творчай кампаніяй збірацца штогод. Мы і так збіраліся, калі Эдзік быў жывы, а ўжо чатыры гады збіраемся без яго, і добрым словам, літаратурным словам, мастацкім, збіраемся адзначыць гэтую дату.
Эдуард быў першым, хто навуковымі даследваннямі адрадзіў памяць пра Беларускую Хрысціянскую Дэмакратыю – магутны рух, які існаваў у міжваеннай Заходняй Беларусі. Яго працы былі шырока вядомыя ў Літве ды Польшчы.
[youtube id=”zit2uuQ7qjA&list=PL97EjlEgoqtWYwYvor18DTRBHpuSZIMqH”]
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня