У Гародні ўсталявалі рознакаляровую альтанку



У Гародні на адным з берагоў Нёмана ўсталявалі рознакаляровую альтанку. Стракатая, амаль вясёлкавая, ратонда размешчана на ўзвышшы над вуліцай Гарнавых непадалёк Старога гарадзенскага мосту.

Усталяванне альтанкі прымеркаванае, мяркуючы па ўсім, да традыцыйнага агульнабеларускага фестывалю нацыянальных культур. На верхняй частцы ратонды шмат разоў напісана назва гораду па-беларуску, расейску і польску. Каляровыя пялёсткі стылізаванага даху цікава адбіваюцца на ўкладзеную на зямлю плітку.

Наўкола рабочыя працягваюць упарадкаваць прылеглую тэрыторыю вуліцы Дарвіна. Неўзабаве каля альтанкі павінна з’явіцца вялікая клумба.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара