У Гародні выйшла кніга прысвечаная танкістам



Два спецыялісты вайсковай гісторыі Гарадзеншчыны Зміцер Кіенка і Зміцер Люцік выдалі кнігу пра тое, як пачыналася вайна ў 1941 годзе пад Гародняй.

?????????????

Выданне мае назву „Першы ўдар” і распавядае пра баі ў чэрвені 1941, калі танкісты з 29-й танкавай дывізіі палкоўніка Студнева вырашылі пайсці ў наступ.

?????????????

Кажа Зміцер Люцік:

– Гэта кніжка пра гісторыю 29-й танкавай дывізіі – адну з дзясятка савецкіх дывізій, якія фармаваліся напярэдадні пачатку вайны ў 1941 годзе, якая сустрэла вайну ў нас пад Гародняй. Мне было цікава, як гарадзенцу, напісаць гісторыю гэтай вайсковай часткі.

Кажа Зміцер Кіенка:

– Для мяне перш за ўсё было цікава паглядзець на гісторыю 29-й танкавай дывізіі і параўнаць яе з іншымі дывізіямі, якія былі ў Беларусі, на іншых тэрыторыях – ва Украіне, у Літве.

Першая прэзентацыя гэтага выдання адбылася ў Гарадзенскай абласной бібліятэцы імя Карскага і сабрала каля 30-ці аматараў вайсковай гісторыі.

Кнігу можна набыць у аўтараў ды незалежных распаўсюднікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня