У Гародні выйшлі „Замалёўкі пра жыццё скарбашукальнікаў”
Прыгодніцкая аповесць пра пошукі скарбаў каралевы Боны, пра падарожжы ў часе, таямнічыя закінутыя вёскі і жыццё ў Рагачове да Другой сусветнай вайны, выйшла ў Гародні. Выданне ілюстравана прыгожымі замалёўкамі і мае назву „Замалёўкі пра жыццё скарбашукальнікаў”.
Пра свае ўражанні ад кнігі распавёў адзін з гарадзенскіх скарбашукальнікаў:
– Я думаю хутчэй не пра скарбашукальніцтва, колькі пра падарожжа ў нашае дастаткова цмянае савецкае мінулае – ў эпоху 30-х гадоў, калі тут шчыравала НКУС. Мне заўжды было цікава, ці ў галоўнага героя трансфармавалася яго стаўленне да савецкай улады, паколькі спачатку рамана ён усхваляе савецкі лад, а пасля трапляе ў перапалкі. Гэта дэбют аўтара.
Частка грошай з прададзенага тыражу кнігі пойдзе на падтрымку сайта беларускіх шукальнікаў скарбаў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
