У Гародні выстава Джорджа Пэдэра-Сміта
Першая персанальная выстава партрэтаў ангельскага мастака Джорджа Пэдэра-Сміта “Божа, навучы нас сядзець спакойна” адкрылася ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця.
Экспазіцыя – гэта некалькі дзясяткаў працаў вядомых гарадзенцаў: мастакоў і музыкаў, журналістаў і культурных дзеячоў.
Пра працу, якію зрабіў Джордж Пэдэр-Сміт, кажа гарадзенскі музыка Алесь Дзянісаў:
– Гэта было другі раз у маім жыцці, калі я быў мадэллю для мастака. Першы раз гэта было ў 92-м ці 93-м годзе. Ён запрасіў, і мне было цікава ўзгадаць, як гэта было тады. Сапраўды складана, таму што, зразумела, мастаку чым ты спакайней сядзіш, статычна, тым яму лягчэй. Я адсядзеў гадзіну, потым другую, потым трэцяю і пачаў кешкацца – туды трэба, сюды трэба. Ну і гэта нейкая перашкода для мастака.
Па словах мастацтвазнаўцы Марыны Загідулінай, працы Джорджа Пэдэра-Сміта адметныя сярод гарадзенскіх мастакоў.
– Выстава вельмі цікавая і неспадзяваная. Чалавек, які прыехаў з Англіі, па-свойму ўбачыў гарадзенцаў, па-свойму ўбачыў людзей, многіх з якіх мы ведалі многа-многа гадоў. І атрымаўся дастаткова свежы і неардынарны погляд на гэтых людзей. Ён зрабіў інтэрпрэтацыю па-свойму, унёс нейкую сваю эмацыйную нотку.
Джордж Пэдэр-Сміт наладзіў перад прысутнымі гараденцамі невялічкі канцэрт.
А саму экспазіцыю можна паглядзець у Гародні да 25 чэрвеня.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя