У Гародні зачынілася першая і адзіная антыкавярня
Два гады таму культурнае жыццё Гародні выдатна абнавіла першая ў рэгіёне антыкавярня «Жывы час». Яе адкрыццё было сапраўднай падзеяй для горада. Але не прывыклі гараджане да адрасу па вул. Вялікай Траецкай, як кавярня зачынілася на восеньскія канікулы ў пошуках больш даступнага для арэнды месца, паведамляе s13.ru.
Другі сезон, адкрыты ў пачатку снежня 2014 года, стаў куды больш цікавым і насычаным на цудоўныя мерапрыемствы. Менавіта дзякуючы антыкавярні «Жывы час» многія гарадзенцы правялі нямала прыемных, творчых, цікавых гадзін у сценах гэтай установы.
Уладальнікі антыкавярні вырашылі ўстрымацца ад каментароў пра прычыны закрыцця, але поўныя аптымізму і веры ў працяг гісторыі гэтага выдатнага фармату ў Гародні.
Фота s13.ru