У Гародні завяршаецца рэканструкцыя філармоніі
Канцэртная зала, якая па маштабах набліжаецца да лепшых пляцовак сталіцы, ужо зусім хутка з’явіцца ў абласным цэнтры.
У Гародні завяршаецца рэканструкцыя філармоніі, якая зацягнулася амаль на сем год. Работы, распачатыя яшчэ ў 2012-м, не аднойчы прыпыняліся з-за адсутнасці фінансавання. Аднак зараз усе праблемныя моманты вырашаны і рэканструкцыя ўступіла ў завяршальную стадыю.
Было закуплена і ўстаноўлена найсучаснейшае абсталяванне, якое гэтымі днямі праходзіць тэставыя выпрабаванні. Будаўнікі працягваюць працаваць у дзве змены. Адміністрацыя рыхтуецца да адкрыцця адноўленага аб’екта ўжо ў наступным месяцы.
