У Гародні здымаюць дакументальны фільм пра падзеі 1939 году



У Гародні распачаліся здымкі дакументальнага фільму пра падзеі 1939 году. Фільмам займаецца Фонда Лелевеля, а ў Беларусі гэту ідэю падтрымаў незалежны Саюз Палякаў на Беларусі. Фільм мае папярэднюю назву “Grodno 1939″ і ён стане прыступкай да стварэння вялікага кіно пра гарадзенцаў.

Пра здымкі фільму распавядае прэсавы сакратар СПБ Анджэй Пісальнік:

 – Здымкі ўжо пачаліся, яны адбываюцца без якой-небудзь саліднай падтрымкі з бізнес-колаў ці дзяржавы. Гэта чыстая грамадская ініцыятыва аматараў. Гэта будзе аматарскі фільм. Першы фільм, які здыме здымачная група, якая налічвае каля 60 чалавек. Гэта валанцёры збольшага. Але там ёсць таксама і прафесійныя фільмоўцы, якія працуюць без ганарараў.

IMG_9329 rr

[Not a valid template]

Незалежны Саюз Палякаў па сваіх суполках ў Беларусі з Менска, Івянца, Гарадзеншчыны і Берасця сабраў дзевяць тысяч злотых і яшчэ каля пятнадцаці тысяч было сабрана з іншых фондаў.

 

Беларускае Радыё Рацыя

 

Фота Савелія Малчанава