У Гародні звольнілі артыста Ігара Уланава



З драматычнага тэатра звольнілі артыста Ігара Уланава.

Адмененыя ўсе спектаклі, нават ты, на якія былі раскупленыя ўсе квіткі. Кажа Ігар Уланаў:

– Гэта сёння адбылося, я яшчэ раз кажу, паперы няма, але па словах дырэктара, я звольнены.Справа ў тым, што сёння і заўтра ў нашым тэатры павінна была адбыцца неверагодная для нас падзея. Ужо недзе больш за паўгады наш тэатр не бачыў у сваёй залі гледача больш 10-20 максімум 30 чалавек. У гэтую пятніцу і ў гэтую суботу мы дакладна ведалі, што нашыя залі будуць поўнымі. Дакладна ведалі, што наш глядач нарэшце вернецца ў тэатр. Мы вельмі моцна перажывалі.

Па словах галоўнага рэжысёра Генадзя Мушперта, гэта нейкая незразумелая сітуацыя:

– Мы насамрэч яшчэ дакладна не разумеем, што нам аб’яўлена, што тэатр пераходзіць на рэпетыцыйны перыяд па рэкамендацыі Міністэрства аховы здароўя. То бок мы не выступаем цяпер. Тое, што сённяшні і заўтрашні спектакль вельмі добра прададзены, на сённяшні момант там 400 ці колькі месцаў прададзена,  такога ў нас ніколі не бывала. Не замінае дырэкцыі, збіраюцца вярнуць усе квіткі.

Двух іншых чальцоў трупы: Наталлю Лявонаву і Васіля Мініча пазбавілі прэміяў.

Вядома, што тэатрам кіруе былы палкоўнік Ігар Гедзіч.

Таксама высветлілася, што чалавек, які ўцякаючы ад міліцыі 23 верасня, скочыў у Нёман – гэта актор Тэатра лялек і музыка Аляксандр Рацько. Ён быў вядоўцам апошняга фестывалю „Басовішча” на Падляшша. Аляксандра затрымалі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота drama.grodno.by