У Гародні з’явілася фотакніга пра ДК імя Грэка
Гарадзенскі фатограф Яўген Кандратовіч, прызёр розных фотаконкурсаў, выдаў адмысловую фотакнігу пра легендарную музычную пляцоўку. На здымках ў кнізе апроч іншага паказаныя неаднаразовыя выступы вядомых музыкаў Алеся Дзянісава і Аляксандра Памідорава.
Кніга мае больш за 70 здымкаў, якія паказваюць атмасферу музычнай пляцоўкі, якая існавала ў Гародні з 2008 па 2012 год
Пра кнігу распавядае Яўген Кандратовіч:
— Альбом пра ДК імя Грэка. У асноўным там здымкі, ёсць невялічкія кавалкі тэкстаў для тых, хто не ведае, што гэта такое ці можа забыўся. Здымкі я выкарыстоўваў амаль усе тыя, што былі прэзентаваныя на выставе вясной і дадай крыху больш. Выйшла каля 70 здымкаў у альбоме. Я браў фотаздымкі не тое, каб прадставіць усе гурты ці выступы, а больш так, каб перадаць атмасферу.
Гэта фотакніга стала першым падобным праектам у Гародні, які распавядае пра музычную сцэну горада. Аўтар спадзяецца, што кніга будзе карыстацца попытам сярод музыкаў і слухачоў і спадзяецца, што пасля папярэдніх замоваў выдасць яе вялікім накладам.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня