У Гародні з’явілася графіці даўжынёй амаль 50 метраў
Шэрая бетонная сцяна на Панямуньскай вуліцы ў Гародні за месяц ператварылася ў твор мастацтва.
Мастак з незвычайным нікнэймам Хайзэнберг у якасці крыніцы натхнення абраў прыроду, адлюстраваўшы на 48-мятровай сцяне матылька і пчалу. Завяршальным акордам кампазіцыі стала божая кароўка на каласку і сімвалічная кветка васілька.
Характэрна, што, у адрозненне ад многіх вулічных малюнкаў, гэтая карцінка выканана абсалютна легальна – яе майстру-графіцістаў замовіла прадпрыемства „Гроднарайаграсэрвіс”.
