У Гарошкаве адзначаць 55-годдзе Анатоля Сыса
У Гарошкаве, роднай вёсцы Анатоля Сыса, прыхільнікі творчасці паэта адзначаць яго 55-годдзе. 25-га кастрычніка тут адбудзецца традыцыйная літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная памяці паэта. Кажа адзін з арганізатараў фэсту Сяржук Сыс:
– Сцэнар традыцыйны – гэта ўскладанне кветак, паэтычныя чытанні і музычная імпрэза на падворку хаты Анатоля. Арганізатарамі выступаюць Саюз беларускіх пісьменнікаў разам з Таварыствам аховы помнікаў.
Запланавана таксама наведванне музейнай экспазіцыі, прысвечанай Анатолю Сысу, у Бронненскай сярэдняй школе, якую скончыў паэт.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота wikimedia.org