У Гданьску адбылася сустрэча з пісьменніцай Евай Вежнавец



Вяртаючыся да тэмы ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця, якое адбылося днямі ў Гданьску, у адной з філій гарадской бібліятэкі там прайшла творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай – Святланай Курс, больш вядомай чытачам па творчым псеўданіме – Ева Вежнавец.

Усе мае сустрэчы з беларускімі чытачамі праходзяць у добрым сэнсе аднолькава. Я атрымліваю ад іх мноства ведаў, мноства адчуванняў, мноства эмоцый, мноства аптымізму. Таму што аказваецца, што мяне чытаюць вельмі годныя людзі, вельмі разумныя, фізічна і маральна прыгожыя, людзі, якія шукаюць сваёй дарогі ў жыцці і знаходзяць, людзі, якія заўсёды падаюць на «чатыры лапы» і ўсюды даюць сабе рады, гэта адаптатыўныя людзі, гэта людзі, якіх лёгка паважаць, лёгка любіць.

РР: З большага маладая публіка была на сустрэчы, наколькі я заўважыў.

З большага маладая была публіка, але калі была публіка старая, то гэта была прыўкрасная старая публіка, прыгожыя таксама людзі. Я вельмі цешуся і маладымі і старымі, каму заўгодна. Я бачу сувязь паміж пакаленнямі. Няма ў нас гэтага разлому, таму што ўсе мы адданыя адной любові, адной справе.

Цалкам размова:

Ева Вежнавец – лаўрэатка літаратуранай прэміі імя Ежы Гедройця першай ступені 2020 года за кнігу «Па што ідзеш, воўча?»

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя