У Гданьску праходзіць кірмаш ад “Арт Сядзібы”



У межах фестываля “Салідарныя з Беларуссю”, які ўжо пяты год праводзіцца ў Гданьску, “ Арт Сядзіба” прэзентуе вопратку і вырабы з беларускімі арнаментамі і нацыянальнымі матывамі.

IMG_2255

IMG_2262 IMG_2257

Дзейнасць “Арт Сядзібы”, якая папулярызуе беларускую культуру, становіцца ўсё болей вядомай і распаўсюджанай сярод беларусаў. “Нацыянальныя каштоўнасці Беларусі адраджаюцца сёння як інстынкт самааховы”, – лічыць адзін з заставальнікаў “Арт Сядзібы” Пётр Клюеў.

Таксама мы зараз у наступствах гэтага “рускага міру” разумем, што можам страціць нашу культуру нашу мову, нашы арнаменты. І як генетычная гістарычная самаахова – мы пачынаем ісці да гэтага – кранацца нашых сымбаляў, нашых арнаментаў. Гэта наша самаідэнтыфікацыя. І гэта хваля такая ў апошнія гады. Нават нацыянальна пасіўныя рускамоўныя захапляюцца вышымайкамі з арнаментам і кажуць: Так я апрану гэта, я беларус! 

Купіць рэчы з беларускімі матывамі на кірмашы ад Арт Сядзібы можна будзе 11 красавіка ў будынку Еўрапейскага Цэнтра Салідарнасці ў Гданьску да 18-й гадзіны.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя