У Гедыміна з’явілася свая лінейка сувеніраў



Упершыню ў Беларусі створана лінейка сувенірнай прадукцыі, прысвечаная канкрэтнай скульптурнай кампазіцыі. 

  7 верасня ў Лідзе адбудзецца маштабны фестываль Lidbeer-2019 ды ўрачыстае адкрыццё помніка князю Гедыміну. Сумесна з аўтарамі помніка скульптарамі Вольгай Нячай і Сяргеем Аганавым ды Symbal.by выпушчана серыя сувенірнай прадукцыі з выявамі элементаў помніка князю Гедыміну ў Лідзе.

Усю інфармацыю можна знайсці на асобнай старонцы праекту:  https://symbal.by/hiedymin/  

Набыць сувенірную прадукцыю ўжо можна праз сайт з дастаўкай і ў краме Symbal.by ў Менску на праспекце Машэрава, 18. Мерч Гедыміна будзе прадстаўлены на кірмашы рамеснікаў на фестывалі Lidbeer-2019 7 верасня. Акрамя гэтага ў межах фэсту Lidbeer Symbal.by плануе арганізаваць фотазону прысвечаную Гедыміну і  аўтограф-сесію з аўтарамі помніка Вольгай Нячай і Сяргеем Аганавым, дзе вы зможаце атрымаць адказы на ўсе пытанні да скульптараў.

З 30 жніўня ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі (вул. Перамогі, 37а) працуе выстава скульптураў Вольгі Нячай і Сяргея Аганава «Спадарожнікі». Таксама на старонцы праекта мы сабралі 10 асноўных фактаў пра ход рэалізацыі ініцыятывы па ўсталёўцы помніка Гедыміну Ў Лідзе: https://symbal.by/hiedymin/