У Гішпаніі арганізуюць курсы беларускай мовы



З-за салідарнасці з Беларуссю пачаў вывучаць беларускую мову. Хаймэ Гарсіа Чапара жыве ў гішпанскай Малазе.

Прысвяціў тры гады на вывучэнне мовы, пра існаванне якой амаль ніхто не ведае ў яго краіне. Сёння сам арганізуе беларускае жыццё ў Гішпаніі, а таксама падарожнічае па Беларусі, каб лепш спазнаць яе абліччы.

– Беларуская мова яшчэ не адкрытая ў нас. У Гішпаніі вельмі моцна асацыюецца Беларусь з Расеяй. Калі я расказваў сябрам, што бучу вучыць беларускую мову, яны насамрэч не ведалі, што такое існуе. Мая мама таксама ў гэтым прызналася, што не ведала б нічога ані пра Беларусь, ані пра беларускую мову, калі б я не пачаў яе вывучаць.

Хаймэ Гарсіа Чапара пры падтрымцы беларускай амбасады ў Гішпаніі супольна з сябрамі арганізаваў курсы беларускай мовы. Сустрэчы стартуюць ужо з верасня.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя