У гістарычным музеі прадставілі пейзажы з розных краін свету



Пачатак апошняга летняга месяца гістарычны музей у Менску адзначыў адкрыццём выставы «Дотык». На адной з пляцовак галерэі змясціліся працы адразу двух прадстаўнікоў класічнай беларускай школы жывапісу Віктара Барабанцава і Леаніда Гоманава.

Значная частка з карцін – падарожныя эцюды з родных краін свету – ад беларускіх краявідаў да выяў кітайскіх палацаў ды нарвежскіх фіёрдаў.

Распавядае мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн:

– У Барабанцава ёсць сюжэтнасць, ёсць людзі, яны яму заўсёды цікавыя, яны такія рухомыя, яны такія жывыя, нешта адбываецца ў большасці прац. А ў Гоманава яны быццам бы пайшлі на адпачынак і пакінулі гэтыя неабсяжныя прасторы без сябе. І можна паразважаць пра гэтых людзей, паразважаць пра сябе і паразважаць пра сусвет.

Па задуме арганізатараў, выстава мае на мэце заклікаць людзей шанаваць прыгажосць ды берагчы прыроду. Азнаёміцца з экспазіцыяй можна да 18 жніўня ўключна на другім паверсе гістарычнага музея.

Цалкам матэрыял:

Алена Вільтоўская. Беларускае Радыё Рацыя. Менск

Фота аўтаркі