У Глыбокім – выстава пра час, прыроду і ўражанні



«Час. Прырода. Уражанні» –  выстава пад такой назвай праходзіць у Глыбоцкім цэнтры культуры. Гэта першая выстава мастака з Глыбокага Віктара Арочкі. Ён прысвяціў яе сваім бацькам і адлюстраваў на сваіх карцінах, напісаных алеем, пейзажы роднага краю. Як кажа кіраўнік народнага клуба “Крыніца” Святлана Кавальчук, ва ўсіх наведвальнікаў выстава выклікае толькі радасны настрой, і гэтымі пачуццямі яны спяшаюцца падзяліцца.

– Калі глядзіш на гэтую выставу, а за вокнамі нібыта восень, але такое адчуванне, што ў нас у выставачнай зале цэнтра культуры вясна, таму што работы вельмі маляўнічыя, яркія, каларытныя і радасныя. Такі ўзнёслы стан душы.

Па словах мастака Віктара Арочкі, натхненне ён чэрпае ў прыгажосці прыроды і сямейнай утульнасці. Выстава мастака ў Глыбоцкім цэнтры культуры працягнецца да канца месяца.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя