У Глыбокім паказалі “Беларусь у абдымках зорак”
“Беларусь у абдымках зорак” – астрафотавыстава адкрылася ў Глыбоцкім цэнтры культуры. Аўтар выставы Віктар Малышчыц ствараў яе больш за два гады. Па яго словах, выстава ладзіцца для таго, каб паказаць прыгажосць нашай краіны ў незвычайным ракурсе – уночы, пры святле зорнага неба.
– Ніхто не спрабаваў здымаць сваю краіну пад зорным небам. Таму ў гэтай нішы я паспрабаваў заняць сваё месца. Праект яшчэ працягваецца, куточкаў у Беларусі шмат – за два гады ўсе не аб’едзеш. На дадзены момант у агульным праекце каля сотні здымкаў. І лічу, што за два з хвосцікам гады, гэта не так і дрэнна.
Выстава „Беларусь у абдымках зорак” ужо праходзіла ў Менску і Берліне. У Глыбокім яна будзе працаваць месяц.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтаркі.