У Глыбокім прайшло дзіцячае свята “Аліса ў краіне цудаў”



Цэнтральная плошча горада ператварылася ў вялікую фестывальную пляцоўку. Дзеткі каталіся на машынках, скакалі на батутах, удзельнічалі ў спаборніцтвах і гульнях.

У гэты час адбыўся конкурс кампазіцый з кветак, у якім прынялі ўдзел установы адукацыі і іншыя прадпрыемствы горада.

Па словах шматлікіх жыхароў, святы, якія ладзяцца для дзетак, самыя лепшыя і запамінальныя.

– На гэтым свяце мне вельмі падабаецца. Я здзіўляюся, як людзі могуць стварыць такія кампазіцыі, такую прыгажосць з кветак!

– Вельмі спадабаліся кампазіцыі з кветак. Мы вельмі любім гэтае свята, ходзім кожны год.

– Прыйшлі дзяцей парадаваць. Яны каталіся на горках, паелі марозіва. Кожны год прыходзім на гэтае свята. Тут вельмі прыгожа.

На свяце можна было набыць тавары школьнага асарціменту, наведаць выставу-продаж кніг, паласавацца смакатой у летнім кафэ.  А таксама купіць падарункі на выставе-кірмашы твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і напрыканцы паслухаць канцэрт.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя, Глыбокае

Фота аўтара