У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла «Бібліяноч»



Мерапрыемства было прымеркаванае да Дня бібліятэк, якое ў Беларусі адзначаецца 15 верасня. У Глыбокім агулам дзіцячую і дарослую бібліятэку наведвае каля 7000 карыстальнікаў.

Паводле дырэктара Глыбоцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Валянціны Спасібёнак, колькасць наведвальнікаў бібліятэкі не змяншаецца, а наадварот – павялічваецца за кошт моладзі.

— Ідзе моладзь, бо мы разумеем, што ад нашага такога жыцця мы жывем хутка. Хочацца ўзяць кнігу, пагартаць і ціха пасядзець. У нас сёлета праводзіцца такая акцыя: штомесяц мы віншуем пісьменніка-юбіляра. Прачытай кнігу — павіншуй пісьменніка. Таму, калі выставілі Мележа, бяруць Мележа, Марціновіча. Людзі цікавяцца навінкамі беларускай літаратуры, але і класіка ніколі не застаецца па-за ўвагай.

Чытачы і госці бібліятэкі ў гэты дзень змаглі наведаць артфэст, імправізаваны музей аўтографаў, літаратурнае кафэ, паўдзельнічаць у інтэлектуальных конкурсах і віктарынах, паглядзець спектакль на твор Ніла Гілевіча «Не кажы «гоп». Завяршылася мерапрыемства  прэзентацыяй і дэгустацыяй беларускіх страваў.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя