У год гістарычнай памяці Лідчына правядзе больш за 100 мерапрыемстваў
Лідскія работнікі культуры плануюць правесці больш за 100 значных мерапрыемстваў, прысвечаных году гістарычнай памяці. У яго ўключаны мерапрыемствы па ўмацаванні адзінства беларускага народа, захаванні гістарычнай праўды і памяці пра подзвіг беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, увекавечанні памяці ахвяр генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны, захаванні і папулярызацыі гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі. Акрамя таго, у год гістарычнай памяці пройдуць мерапрыемствы, накіраваныя на тое, каб захаваць памяць пра выдатных беларусаў, у тым ліку тых, хто родам з Лідчыны. Пра гэта паведамляе свежы нумар электроннага выдання “Наша слова”.

“Наша слова” таксама публікуе матэрыялы пра прэзентацыю гадавіка “Новы замак” у Лідзе, пра тое, што ў Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці дзейнічаюць больш за 660 чалавек, а званне народнага майстра маюць 173 асобы, сярод якіх і Яўген Сахута. Свежы нумар выдання пазнаёміць чытачоў і з успамінамі Юльяна Цітыюса, з лідскай выставай “Памяццю жывыя” і са шматлікімі іншымі цікавымі і разнастайнымі матэрыяламі. Поўнасцю нумар чытайце тут.
Беларускае Радыё Рацыя
