У Гомелі адбудзецца паказ спектакля Тэатра Адкрытых «60-я. Жыць ў рыфму»



У Гомелі адбудзецца паказ спектакля Тэатра Адкрытых «60-я. Жыць ў рыфму», які паставілі сваімі сіламі жыхары горада. Незалежны тэатр, створаны гараджанамі, дзейнічае ў абласным цэнтры без дзяржаўнай падтрымкі. Аднак радуе гомельцаў новымі пастаноўкамі. Акторка Тэатра Адкрытых Мар’яна Корсак распавядае, што на рэпетыцыі яны збіраюцца пасля працы.

— Мы ўдзень усе працуем, а увечары кожны дзень, ці праз дзень, мы збіраемся і праводзім час разам: робім мастацтва. У нас кожны актор можа прынесці п’есу і сказаць: вось мне, напрыклад, падабаецца гэта, давайце пачытаем, калі будуць ахвотныя, мы гэта зробім, не будзе — не зробім. Мы адкрытыя да адкрытых людзей, да нас прыходзяць хто добры, хто ветлівы, хто добразычлівы, хто любіць мастацтва і любіць знаходзіцца на сцэне.

Тэатр Адкрытых маю ўзнагароду гран-пры за пастаноўку «Устрыца», якую паказалі ў межах трэцяга Міжнароднага фестывалю аматарскага тэатральнага мастацтва «Саныч» у Чарнігаве.

Беларускае Радыё Рацыя