У Гомелі адбудзецца Вечар беларускай культуры



У фае „Гарадскога цэнтра культуры” пройдзе фэст з удзелам рамеснікаў, музыкаў, кухараў, якія працуюць у рэчышчы нацыянальных традыцыяў. Кульмінацыяй свята стане канцэрт гомельскага фолк-гурта „Ягорава Гара”. Адзін з арганізатараў вечара беларускай культуры Ігар Архіпаў запрашае гомельцаў і гасцей горада на мерапрыемства.

– Будзе працаваць выстава беларускай традыцыйнай прыкладной творчасці і народных рамёстваў, а таксама запланавана правядзенне майстар-класаў. Вы зможаце ўбачыць і прадэгуставаць стравы беларускай традыцыйнай кухні. На працягу ўсяго вечара будуць гучаць беларускія народныя інструментальныя мелодыі і песні. Запрашаем усіх. Уваход будзе бясплатным.

Пачатак Вечара беларускай культуры ў Гомелі – а 17-й гадзіне. Дата і месца правядзення: 18 лютага, „Гарадскі цэнтр культуры”, горад Гомель, вуліца Ірынінская, 16.

afisza_bianko

Беларуская Радыё Рацыя