Выстава палескіх нацыянальных строяў у Гомелі
Адкрыццё выставы „Улетку да бабулі» адбылося 20 ліпеня ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў.
Супрацоўнікі музея гомельскага палаца паказалі невялікую частку з трох тысяч экспанатаў, сабраных у экспедыцыях па Палессі.
Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з народным касцюмам, яго багаццем і разнастайнасцю на тэрыторыі Гомельскай вобласці.
Кожны строй мае свой каларыт і ўнікальнасць.
Прадстаўленая этнаграфічная калекцыя ўпершыню экспануецца так маштабна.
