У Гомелі адзначылі юбілей Уладзіміра Караткевіча
Юбілей Уладзіміра Караткевіча ў Гомелі адзначылі пад песні Змітра Вайцюшкевіча.
Больш за 40 чалавек сабраліся ў памяшканні грамадска-палітычнага цэнтру па вуліцы Палескай, каб паслухаць спевы на вершы ўлюбёнага класіка. Для арганізатара імпрэзы з Гомельскай філіі Таварыства беларускай мовы Алесі Аўласевіч актыўнасць гомельцаў сталася прыемным сюрпрызам:
– Мы хваляваліся, што не будзе шмат людзей, але прыйшло больш за 40 чалавек. Гэта паказвае, што выступленне Зміцера Вайцюшкевіча –добрая нагода сабрацца разам. Гэтая імпрэза звязаная з юбілеем Уладзіміра Караткевіча.
Зміцер Вайцюшкевіч заўважае, што практычна на ўсіх ягоных канцэртах гучаць песні Караткевіча:
– Караткевіч – універсальны вобраз беларуса, які ўспрымаецца грамадскасцю. На жаль, большасць не ведае пра вершы Караткевіча.
Род Уладзіміра Караткевіча мае карані на Гомельшчыне. У Рагачове дагэтуль стаіць дом, які пабудаваў ягоны дзед Васіль Грынкевіч у пачатку ХХ стагоддзя. Менавіта ў Рагачове у 1966 годзе Караткевіч дапісаў фінальныя радкі аповесці “Чазенія” і раману “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель