У Гомелі пагукаюць вясну



Філіял Веткаўскага музею арганізуе абрад для ўсіх ахвотных. Гуканне вясны адбудзецца 22 сакавіка на беразе ракі Сож. Загадчык філіяла Пятро Цалка абяцае, што мерапрыемства будзе цікавым.

– Нашыя адмысловыя госці – гэта гурт «Стаўбунскія вячоркі» з вёскі Стаўбун, які будзе спяваць адбмысловыя песні, вадзіць карагоды, пры падтрымцы гомельскай моладзі з краязнаўчай арганізацыі «Талака». Вельмі важныя абрадавая моманты – гэта песні-загуканні, гэта выпечка абрадавага печава, гэтых птушачак, і зноў-такі жартаўлівыя і вясёлыя гульні, якія заўжды ўзбадзёрвалі настрой маладзі.

Гуканне вясны – старажытнае свята зазывання вясны, звязанае з абуджэннем прыроды. Згодна звычаям, лічылася, што калі добра паклікаць вясну карагодамі ды песнямі, то цяплець пачне хутчэй.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя