У Гомелі пакажуць атмасферны спектакль пра халакост



У Гомелі пакажуць атмасферны спектакль пра халакост. П’есу “Жэрабя” напісала Зоя Гарына – дырэктарка незалежнага тэатра “Сярод людзей”. Як патлумачыла аўтарка, падчас атмасферных спектакляў гледачам закрываюць вочы.

– Я напісала гэту п’есу, таму што трэба гаварыць пра тое, што здарылася падчас Другой Сусветнай вайны. Даволі шмат маіх родных загінула ў гэтую вайну, іх расстралялі немцы ў Бярдзянску, у Кіеве. Атмасферны спектакль – гэта калі ўсе гледачы ў павязках. Яны не бачаць, а толькі слухаюць. Яны знаходзяцца ў гэтай атмасферы.

Прэм’ера спектакля “Жэрабя” пакажуць 24 сакавіка ў незалежным тэатры “Сярод людзей”.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель