У Гомелі працягваецца кампанія вяртання помніка Юзафу Панятоўскаму
У Гомелі працягваецца кампанія па вяртанні помніка Юзафу Панятоўскаму, які некалі стаяў у парку.
Да гэтай ініцытывы далучыўся каардынатар грамадскай кампаніі “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак, які напісаў шэраг лістоў у розныя інстанцыі з прапановай усталяваць копію гэтага помніка ў Гомелі.
Днямі прыйшлі адказы з Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта і ад адміністрацыі Гомельскага палацава-паркавага ансамблю.
Кажа Ігар Случак:
– І той першы і другі адказы станоўчыя ў сваім кантэксце. Людзі, якія адказвалі разумеюць, што гэта помнік культуры, што сапраўды помнік стаяў у Гомелі і мае вялікае значэнне. Але асноўная праблема, чаму нельга ўсталяваць копію, – у бюджэце не прадугледжаны на гэта сродкі.
Ігар Случак лічыць, што вяртанне помніка ў Гомель абавязкова калісьці адбудзецца. І гэта стане таксама добрай справай у пашырэнні культурных сяброўскіх адносін паміж Польшчай і Беларуссю.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя