У Гомелі прэзентавалі кнігу “Сем камянёў”
У Гомелі адбылася прэзентацыя кнігі Аляксея Шэіна “Сем камянёў”. Твор напісаны на беларускай мове ў жанры фэнтэзі. У рамане распавядаецца пра падарожжа школьніка ў чароўную краіну Эферыю.
Аўтар Аляксей Шэін распавёў, чаму ўзяўся за напісанне фэнтэзі:
– З’явілася яна таму, што я, як бацька трох сыноў, бачу, што дзеці мае растуць. Ім, і ў прынцыпе іншым беларускім дзецям, не хапае такой прыгодніцкай, падлеткавай, фантэзійнай літаратуры. Добра, каб беларуская літаратура зараз пашырала свае межы і ахоплівала новыя жанры, якія не вельмі распрацаваныя на сённяшні дзень у нашай літаратуры, такія як фэнтэзі, фантастыка.
Прэзентацыя кнігі Аляксея Шэіна “Сем камянёў” адбылася ў межах курсаў “Мова нанова”. Падчас прэзентацыі аўтар правёў віктарыну, падчас якой можна было выйграць паштоўкі і магніты ад кампаніі “Будзьма”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель